Новости
Праблема абароны насельніцтва ў выпадку НС заўсёды звязана з уменнем чалавека правільна паводзіць сябе пры пагрозе жыццю і здароўю. Важна дапамагчы зарыентавацца і даць веды падрастаючаму пакаленню, у якога можа не хапаць практычных навыкаў. Таму першы этап рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» пачнецца з адзінага дня грамадзянскай абароны ў навучальных установах. Тэрмін правядзення - з 1 па 6 сакавіка.У ходзе 2-га этапа акцыі, з 9 па 17 сакавіка пройдуць бацькоўскія сходы, на якіх работнікі раённага аддзела па НС раскажуць аб асноўных прычынах пажараў, аб дзеяннях па сігнале «Увага Ўсім», прадэманструюць відэафільмы «Цана імгнення», «Недзіцячыя гульні», а таксама нагадаюць аб выкананні дзецьмі правілаў бяспекі ў перыяд вясновых канікул і правядуць прэзентацыю інфармацыйнай кампаніі «Ганарымся, што навучылі!».